Святочнае віншаванне з Днем Настаўніка
І разумее чалавек ад веку:
без музыкі не стане чалавека…
Прафкам работнікаў МДУ імя А. А. Куляшова заклаў добрую традыцыю — адзначаць прафесійнае свята сумесна з духавым аркестрам ДУК «Магілёўскія гарадскія аркестры» пад кіраўніцтвам А. Гарадкова. Учора, трэцяга кастрычніка, на сцэне ўніверсітэта з новай праграмай саліравалі ўжо знаёмыя ўсім музыканты: Ганна Трубяцкая, Дзяніс Чуракоў, Ганна Рыбакова і, вядома ж, харызматычны і непараўнальны Яўген Бельскі. Свята сабрала дэканаў факультэтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Гучалі цёплыя віншаванні, словы ўдзячнасці ў адрас калег-выкладчыкаў ад старшыні прафсаюзнай арганізацыі Л. Г. Паляковай і ўласныя вершы пра музыку прарэктара па вучэбнай рабоце У. У. Ясева. Святочнае мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы і яшчэ раз нагадала ўсім прысутным пра важнасць прафесіі педагога.